Магілы ахвяр фашызму

За 0,5 км на поўдзень ад вёскі Бабічы пахаваны мірныя жыхары, расстраляныя гітлераўцамі у 1942 г.

Магіла ахвяр фашызму,
в Табалічы
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ў 0,5 км на паўночны ўсход (у лесе) ад вёскі Табалічы. У 1944 г. гітлераўцамі была расстраляна сям’я Алясневіч за сувязь бацькі Алясневіча Івана Іванавіча (1905 г.н.) з партызанамі. Загінулі жонка Алясневіч Ганна Валянцінаўна (1908 г.н.), тры дачкі: Юзэфа (1933 г.н.), Яніна (1934 г.н.), Зінаіда (1936 г.н.). Пахаваны ў лесе каля вёскі Табалічы. Старэйшая дачка Алясневіч Марыя Іванаўна (1927 г.н.) у гэты час была вывезена на работы ў Германію. Калі вярнулася, то даведалася аб трагедыі. Доўгі час жыла ў Эстоніі, пасля ў в. Табалічы. Помнік быў узведзены ў 1989 г. на дзяржаўныя сродкі.

Магіла ахвяр фашызму,
в. Якубавічы
На паўднёвай ускраіне вёскі Якубавічы пахаваны 27 мірных жыхароў. 22.12.1942 г. карны атрад гітлераўцаў уварваўся ноччу ў веску. Усе жыхары Якубавіч і вакольных хутароў былі сабраны на падворку Івана Вераб’я. З 27 вяскоўцаў, якіх фашысты прыгаварылі да растрэлу за сувязь з партызанамі, выратаваўся толькі Міхаіл Козел. За гэта гітлераўцы растралялі яго бацьку. У 1967 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе.

Магіла ахвяр фашызму,
в. Замасцяны
На тэрыторыі праваслаўных могілак у цэнтры вёскі Замасцяны знаходзіцца магіла Марозава М.І. – першага дырэктара Замасцянскай школы, Маркевіча М.І. – сакратара Першамайскага сельсавета, Маркевіча І.І. – трактарыста МТС, расстраляных фашыстамі ў 1941г.

Комментариев нет: