Помнікі землякам

На Шчучыншчыне 33 помнікі ўвекавечваюць памяць пра землякоў, загінуўшых у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы ў 1941-1945 гг.

1. Вёска Ашмянцы. Помнік 24 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Пастаўлены ў 1967 г. каля Дома культуры.
2. Вёска Багушы. У цэнтры вёскі, каля Дома культуры, на ўшанаванне памяці 26 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пастаўлены ў 1967 г.
3. Вёска Барташы. Помнік 14 землякам, загінуўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы 1941-1945 гг. Пастаўлены ў 1965 г.
4. Вёска Бершты. У цэнтры вёскі, каля будынка клуба ў 1975 г. пастаўлены помнік – стэла з зоркай на вяршыні і барэльефнай выявай галавы воіна, тры дошкі з імёнамі загінуўшых – на ўшанаванне памяці 148 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка - фашысцеіх захопнікаў.
5. Вёска В. Бярозаўцы. Помнік 44 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, узведзены ў 1967 г. Побач знаходзіцца магіла невядомага савецкага воіна.
6. Вёска Валянчыцы. У цэнтры вёскі ў скверы ў 1967 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці 38 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
7. Вёска Васілішкі. У цэнтры вёскі ў 1967 г. пастаўлены помнік – стэла барэльефнай выявай жанчыны у жалобе – на ўшанаванне памяці 13 землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну.
8. Вёска Ваўчкі. Помнік 50 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Узведзены ў 1964 г.
9. Вёска Вострава. Помнік 52 землякам, загінуўшым ў Вялікую Айчынную вайну, на паўночнай ускраіне вескі, каля будынка клуба ў 1967 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна.
10. Вёска Галавічполе. На паўднёва-ўсходней акраіне вёскі на ўшанаванне памяці 8 жыхароў з вёскі Старыя Бернікі, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Абеліск пастаўлены ў 1967 г.
11. Вёска Дэмбрава. Помнік 62 землякам. Узведзены ў 1967 г.
12. Вёска Еўлашы. Помнік 7 землякам пастаўлены ў 1967 г.
13. г.п. Жалудок. Помнік воінам-землякам, загінуўшым у барацьбе за Радзіму ў 1941-1945 гг. Устаноўлены да 20-годдзя Перамогі ў 1965г.
14. Вёска Залесна. Помнік 11 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены ў 1967 г.
15. Вёска Каменка. Каля будынка канторы саўгаса “Пратасаўшчына” на ўшанаванне памяці 8 аднавяскоўцаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну ў 1967 г. пастаўлены абеліск.
16. Вёска Кобраўцы. Помнік 14 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1967 г.).
17. Вёска Крупава. Помнік 45 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1967 г.).
18. Вёска Ліпічна. Помнік 32 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1967 г.).
19. Вёска Лычкаўцы. Помнік 15 землякам, загінуўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў парку каля школы ў 1967 г. устаноўлены абеліск.
20. Вёска Мацюкі. Помнік 11 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1967г.).
21. Вёска Маліннікі. Помнік 5 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1967 г.).
22. Вёска Орля. Помнік 65 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1967 г.).
23. Вёска Патока. Каля будынка клуба на ўшанаванне памяці 15 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў 1967 г. пастаўлены абеліск.
24. Вёска Першамайская. Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (абеліск пастаўлены ў 1975 г.).
25. Вёска Ражанка. Помнік 33 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1969 г.). Побач магіла трох савецкіх воінаў. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
26. Вёска Сарокі. Каля будынка школы на ўшанаванне памяці 96 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1967 г. пастаўлены помнік.
27. Вёска Скоржыкі. Помнік 13 землякам, загінуўшым у 1941-1945 гг. за свабоду і незалежнасць Радзімы (1967 г.).
28. Вёска Скрыбаўцы. Помнік 28 землякам, якія загінулі у Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1967 г.).
29. Вёска Стараўшчына. Помнік 18 землякам, якія загінулі   ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1968 г.).
30. Вёска Чапаеўка. Помнік 10 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў 1965 г.).
31. Вёска Шайбакі. Помнік 19 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
32. Вёска Шчанец. На ўшанаванне памяці 38 земляков, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1965 г. устаноўлены абеліск.
33. г. Шчучын. На вуліцы Савецкай на ўшанаванне памяці 473 воінаў-жыхароў Шчучынскага раёна, 420 партызан і падполшчыкаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 6593 мірных жыхароў, рассстраляных і закатаваных гітлераўцамі, а таксама партыўных і савецкіх работнікаў, у 1967 г. пастаўлены абеліск.

Комментариев нет: