Адзіночныя воінскія пахаванні

Магіла В.В. Аляксандрава,
в. Бершты
МАГІЛА В.В. АЛЯКСАНДРАВА
9 ліпеня 1967 года ў Берштах на тэрыторыі школы былі перазахаваны астанкі героя, пасмяротна ўзнароджанага ордэнам Славы, Валянціна Валянцінавіча Аляксандрава, які 15 ліпеня 1943 года ў баі каля вескі Пілаўня быў смяротна паранены, закрыўшы сабою камандзіра дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі Андрэева А.Я.
В.В. Аляксандраў нарадзіўся і вырас у Маскве. Да вайны быў студэнтам Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута. У пачатку вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт і ўжо 21 ліпеня 1941 года быў закінуты ў тыл ворага ў Барысаўскі раён Мінскай вобласці. На працягу 1941 – 1943 гг. удзельнічаў у падрыве сямі варожых эшалонаў. У 1943 г. яго зноў накіравалі ў тыл ворага ў складзе дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі. Валянцін Аляксандраў быў памочнікам камандзіра роты, удзельнічаў у шэрагу баеў, засад і дыверсій, у тым ліку і падрыве двух эшалонаў ворага.
Памятны знак на месцы гібелі
В.В. Аляксандрава, каля в. Пілаўня
Матэрыялы аб героі, яго асабістыя рэчы і ордэн Славы, якім пасмяротна быў узнагароджаны В.В. Аляксандраў захоўваліся ў музеі Берштаўскай базавай школы, а пасля яе закрыцця – перададзены у гісторыка-краязнаўчы музей Навадворскай САШ.
На магіле ўстаноўлены помнік, узвесці які дапамагалі былыя партызаны, работнікі Шчучынскай аўтабазы (до вайны Аляксандраў быў студэнтам Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута), сястра –скульптар Валянціна Аляксандрава і Берштаўская школа.
Каля вескі Пілаўня, на месцы гібелі В.В.Аляксандрава ўстаноўлены памятны знак.

Магіла М. Марусіка,
в. Шынкаўцы
МАГІЛА МАЦВЕЯ МАРУСІКА
Размешчана на грамадзянскіх могілках у вёсцы Шынкаўцы. Помнік устаноўлены на магіле ў 1976 г. з бетону.  Дата пахавання – чэрвень 1944 г. індывідуальная магіла памерам 2х3 м. Агароджа металічная. На помніку надпіс: “Квяткоўскі (Марусік) Антон Людвікавіч – начальнік асобага аддзела партызанскага атрада імя В. Васілеўскай. Загінуў у чэрвені 1944 года”. (У надпісе на помніку памылка: не Антон, а Мацвей Марусік).
У музеі Баявой Славы сярэдняй школы №1 захоўаюцца ўспаміны жыхаркі в. Шынкаўцы Капіца Надзеі, якая лячыла ад ран гэтага чалавека. Але раны былі сур’езныя і М.Марусік памер ад ран  у чэрвені 1944 г.
М.Л. Марусік – паляк па нацыянальнасці, ураджэнец польскай вескі Влоцлаўкі. Разам з часцямі Чыронай Арміі дайшоў да Мінска. Тут фашысты яго схапілі і кінулі ў канцлагер Дразды. Потым -–пабег з канцлагера і партызанскі атрад “Мсціўца” у Мінскай брыгады “Народныя мсціўцы”.
За мужнасць і адвагу, праяўленую ў барацьбе з нямецкімі акупантамі М. Марусік быў прадстаўлены да ўзнагароды: загадам Беларускага штаба партызанскага руху ад 27 красавіка 1943 г. М.Марусік быў узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны II ступені”. Гэта была яго першая высокая ўзнагарода.
У пачатку 1943 г. па ўказанню Беларускага штаба партызанскага руху быў пасланы ў Баранавічскую вобласць (цяперашняя Гродзенская). Змагаўся з ворагам у атрадзе Ванды Васілеўскай, які ўваходзіў у брыгаду імя Ленінскага Камсамола Шчучынскага партызанскага злучэння.
М.Л. Марусіку не прышлося дажыць да светлага дня Перамогі, не прышлося ўбачыць новую Польшу, за шчасце і свабоду якой ен змагаўся ў радах беларускіх партызан. Але ўдзячны беларускі народ свята захоўвае памяць аб ім. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 г. славуты сын польскага народа М.Л. Марусік пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Магіла Б.В. Крупіцы,
каля в. Даўлюдаўшчына
МАГІЛА Б.В. КРУПІЦЫ 
За 3 км на ўсход ад вёскі Даўлюдаўшчына на могілках пахаваны партызан Крупіца Баляслаў Антонавіч, які загінуў у 1944 г.


Комментариев нет: