Школьныя музеі

Ва ўстановах адукацыі Шчучынскага раёна налічваецца 15 музеяў і 4 музейныя пакоі. У большасці з іх маюцца экспазіцыі і раздзелы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Шчучыншчыне. У сярэдняй школе №1 г. Шчучына дзейнічае музей Баявой славы, які дарэчы адзіны на тэрыторыі нашага раёна мае статус народнага. 


Музей Баявой славы
ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Шчучына"
г. Шчучын, вул. Леніна, 66
тэл.: 29-9-51
Адчынены 4 мая 1985 г. напярэдадні святкавання 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У музеі налічваецца 1188 экспанатаў, 633 - асноўнага фонду. У стварэнн музея ўдзельнічалі вучні школы, іх бацькі, фінансавую дапамогу аказалі шэфы: калгас “1 мая” і завод “Аўтапровад”. Вялікую дапамогу аказалі ветэраны вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага руху, якія пражываюць на Шчучыншчыне. У музеі створаны і дзейнічаюць экспазіцыі:
1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
2. Падпольны і партызанскі рух на Шчучыншчыне.
3. Дзейнасць дэсантнага атрада імя Камсамола Беларусі.
4. Вызваленне Шчучыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
5. Ганаровыя грамадзяне г. Шчучына.
6. Сёстры Хатыні.
7. Помнікі і абеліскі на Шчучынскай зямлі.
8. Афганістан: боль і гнеў.
У 2014 г. згодга з пастановай Савета Міністраў РБ  музею быў прысвоены статус народнага.


Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Васілішкоўская сярэдняя школа"
аг. Васілішкі, вул. Савецкая, 35а
тэл.: 47-1-96
Музей адчынены 18 мая 1985 г. У яго фондах 504 экспанаты, 466 з якіх сапраўдныя.
Экспазіцыі, прысвечаныя падзеям ВАв:
1. Вялікая Айчынная вайна і лёс маіх землякоў.
2. Халакост: памятаць, каб не паўтарылася.

Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Навадворская сярэдняя школа"
аг. Новы Двор, вул. Гродзенская, 18б
тэл.: 45-3-48
Музей утвораны у 1970 г. У фондах музея 214 экспанатаў, у тым ліку асноўнага фонда 175. Навучэнцы наладзілі сувязь з Саветам ветэранаў 220 стралковай дывізіі, якая ў 1944 г. вызваляла Новы Двор ад фашысцкіх захопнікаў. З ветэрнамі 220 стралковай дывізіі вялася перапіска, ветэраны дасылалі здымкі, успаміны аб барацьбе на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Экспазіцыі, прысвечаны падзеям ВАв:
1. Нашы ветэраны.
2. У памяці народа.
3. Валянцін Аляксандраў. 


Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Каменскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"
аг. Каменка
тэл.: 34-5-17
Адчынены музей у лістападзе 2003 г. асноўны фонд музея складае 126 экспанатаў, а ўсяго 221 экспанат. У раздзеле "Вялікая Айчынная вайна 1941-45 гг." сабраны матэрыял аб земляках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, жыхарах Каменскага сельскага савета.


Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Першамайскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"
аг. Першамайск
тэл. 35-3-21
Музей адчынены 22 красавіка 1982 г.  Налічваецца 2204 экспанаты, 1408 - асноўнага фонду. У раздзеле "Вялікая Айчынная вайна" сабраны матэрыял аб земляках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, жыхарах Першамайскага сельскага савета.


Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Галавічпольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"
вул. Леніна, 3
тэл.: 34-1-51
Музей адчынены ў 1985 г. У яго фондах 354 экспанаты, у тым діку 344 асноўнага фонду. Падзеям Вялікай Айчынная вайны прысвечаны раздзел "Вялікі подзвіг".


Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Шчучына"
г. Шчучын, вул. Савецкая, 35
тэл.: 28-3-43
Музей адчынены ў 1997 г. У музеі знаходзіцца 201 экспанат. асноўны фонд - 187.
Раздзела, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны:
1. Барацьба на Шчучыншчыне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
2. Сёстры Хатыні.







Справочник-путеводитель по музеям Щучинского района

Праглядзець (pdf)







Комментариев нет: